Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы рэсурснага цэнтра

Рэсурсны цэнтр па нямецкай мове дзяржаўнай установы адукацыі  “Ільюшынская сярэдняя школа Ушацкага раёна”

Дата ўтварэння – лістапад 2014 года.

МЭТА дзейнасці рэсурснага цэнтра:
павышэнне якасці прадметнай адукацыі, кампетэнтнасці і ўзроўня прафесійнага майстэрства педагогаў, фарміраванне іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў.

Задачы рэсурснага цэнтра:
-спрыяць фарміраванню іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў;
-арганізоўваць інфармацыйную і метадычную падтрымку педагогам па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу па нямецкай мове;
-спрыяць развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў;
-папаўняць медыятэку “Нямецкая мова. Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў” для выкарыстання ў адукацыйным працэсе;
-укараняць сучасныя інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыйны працэс па нямецкай мове.

Рэсурсны цэнтр функцыянуе на базе кабінета нямецкай мовы дзяржаўнай установы адукацыі  “Ільюшынская сярэдняя школа Ушацкага раёна”.

Кіраўнік рэсурснага цэнтра - настаўнік нямецкай мовы Шарыпа Ларыса Уладзіміраўна.

Кантактная інфармацыя:

https://deutschiljuschino.blogspot.com

E-mail: deutsch.iljuschino@gmail.com

тэл. 8(02158)5-64-51

Раздзелы сайта