Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.09.22

Сустрэча з цікавым чалавекам

“Будзем берагчы свае прасторы і на мове роднай гаварыць” – гэта словы, якія сталі лейтматывам сустрэчы Ільюшынскіх школьнікаў з беларускай паэтэсай, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Тамарай Дзмітрыеўнай Барадзёнак.

Сустрэча, прымеркаваная да Дня роднай мовы, пачалася з аповяду пра творчы шлях паэтэсы. Вучні пазнаёміліся з вершамі, прысвечанымі роднай зямлі і малой Радзіме, духоўнай лірыкай.  Гумарэскі і байкі прымусілі задумацца аб заганых звычках, нормах паводзін.

Калі ж настаў час задаваць пытанні нават утварылася чарга. Вучняў цікавіла ўсё:

- калі былі апублікаваны першыя вершы?

- у якім узросце быў напісаны першы верш і пра што ў ім гаварылася?

- колькі за ўсю творчую дзейнасць было сапсавана лістоў на чарнавікі?

- якую назву носіць самы новы зборнік?

- а ці ёсць у Вашай сям’і яшчэ паэты?

- які верш у Вас самы любімы?

- ці ёсць вершы, якія не друкаваліся?

- у Вас напісаны вершы самай рознай тэматыкі. А ёсць вершы пра сябе?

- чаму ўсе Вашы вершы напісаны на беларускай мове?

І на ўсе пытанні былі дадзены шчырыя адказы.

Час сустрэчы праляцеў непрыкметна. Пры развітанні дамовіліся аб новых сустрэчах.

Раздзелы сайта