Старадаўнія рэчы, як людзі, яны дыхаюць, помняць, жывуць... Для вучняў 1 класа праведзена экскурсія ў музейны куток школы. Дзеці пазнаёміліся з рэчамі хатняга ўжытку беларусаў. Яны даведаліся, для чаго людзям у даўні час служыла сіта, ступа, якім быў прас, як прасавалі бялізну з дапамогай качалкі. Экскурсія першакласнікам спадабалася.
